«Ішлі, прайшлі валачобнікі...»


Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня ў Беларусі з’яўляецца валачобны абрад. Але што гэта за абрад? Хто такія валачобнікі? Навошта нашыя продкі праводзілі гэты абрад? Як шмат пытанняў… Але ўсе адказы ёсць у навуковай літаратуры і крыніцах!

Валачобны абрад — абыход дамоў у велікодную нядзелю, які суправаджаўся выкананнем валачобных песень. Традыцыйная аснова валачобніцтва — павіншаваць кожнага гаспадара, не мінаючы ніводнай хаты. Паміж валачобнікамі і гаспадарамі адбываўся своеасаблівы абмен дарамі: з аднаго боку — валачобнікі, якія па народных уяўленнях былі гасцямі з іншага свету, надзялялі добрым ураджаем, здаровай скацінай і мабілізавалі чалавечую долю на ўвесь год, з іншага боку — гаспадары, якія павінны былі ўдзячна адарыць валачобнікаў яйкамі, пірагамі, гарэлкай, мясам і г. д.

Па добрай традыцыі да нас у Музей завітаюць валачобнікі з гурта «Варган». Запрашаем і вас стаць часткай гэтага цудоўнага беларускага абраду!

P.S. З сабой можна прынесці вараныя яйкі для гульні.

126